зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога павятовага казначэйства

Будынак былога павятовага казначэйства

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000776

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX ст.

Апісанне

Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане на высокім цокалі з трыма сутарэннымі памяшканнямі, пабудаваны з чырвонай (мясцовай) цэглы на прыканцы XIX ст., неатынкаваны. Пабудаваны ў стылі эклектыкі. 

Першапачаткова тут размяшчалася Чавускае павятовае казначэйства. Пасля таго, як яно было зачынена, у будынку размяшчаўся шэраг адміністрацыйных устаноў аж да ліпеня 1941 г. 

Падчас акупацыі г. Чавусы нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў будынку (паводле аповедаў старажылаў) размяшчалася нямецкая камендатура. Пасля вызвалення Чавускага раёна ў 1944 г. у розныя гады размяшчаліся: райвыканкам, райкам камсамола, раённы загс, газета "Іскра", дзяржстрах, аддзел культуры і інш.

У 1992 г. раённымі ўладамі было прынята рашэнне аб размяшчэнні ў будынку Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Старонка