Шыфр
212Г000020
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1913 - 1917 гг.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Будынак № 7/11 размешчаны на скрыжаванні сучасных вуліц Даватара і Баўмана. Пабудаваны ў 1913-1917 гг.. з цэглы як пазямельна-сялянскі банк па праекце архітэктара К. К. Тарасава. З трох бакоў будынка размешчаны вежы, франтон упрыгожаны мазаічным гербам Віцебска 1781 г. Будынак вызначаецца манументальнасцю кампазіцыі, складаным маляўнічым сілуэтам, разнастайнымі дэкаратыўнымі элементамі, што надае яму незвычайны архітэктурна-мастацкі вобраз.
У розныя часы тут змяшчаліся банк (1917-1920 гг.), сельгастэхнікум (з 1921 г.), ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (з 1924 г.), нямецкая палявая камендатура і таемная паліцыя (гады Вялікай Айчыннай вайны). У наш час будынак выкарыстоўваецца як галоўны корпус Віцебскай ветэрынарнай акадэміі.