Шыфр
412Г000656
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1913 г.
Будынак былога пазямельнага банка пабудаваны ў 1913 г. па праекце архітэктара Б.П. Астравумава.
Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка даволі складаная. Над галоўным уваходам -- высокі купал, што надае будынку незвычайны сілуэт. Будынак удала размешчаны. Яго высокі светла-чырвоны купал нібы лунае над зелянінаю, у якой патанае навакольная невысокая забудова, і завяршае перспектыву сучасных вуліц Леніна і Карбышава. Наватарства дойліда выявілася ў тым, што ён шырока і смела скарыстаў каляровую палітру. Залацістая гама абліцовачнай цэглы, белыя ўстаўкі ляпнога дэкору, чырвоная чарапіца надаюць будынку надзвычайную маляўнічасць. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi складаны ў плане накрыты двухсхiльным дахам.
Пры ўзвядзенні будынка выкарыстаны новыя на той час прагрэсіўныя будаўнічыя матэрыялы. Міжпаверхавыя перакрыцці, лесвічныя прыступкі і падаконныя пліты зроблены з жалезабетону. Сталярку рабілі з лепшых парод дубу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён