Шыфр
213Г000102
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Чэхава, 4
Стыль
Электыка
Апісанне
Па адміністрацыйнаму падзелу г. Віцебска канца 19 ст. пляц, на якім узведзены будынак № 4, знаходзіўся ў 1-й частцы горада на вул. Ветранай, 14/7. Пасля пажару 1901 г. вуліца пачала забудоўвацца мураванымі дамамі. Менавіта ў гэты час быў пабудаваны мураваны дом на ўчастку Ліцеўскага. У 1902 г., выконваючы волю памерлага наглядчыка першай акцызнай акругі К.Д. Галембіёўскага, домаўладанне Ліцеўскага набылі з мэтай прыстасавання пад прытулак для састарэлых віцебскіх чыноўнікаў. Паводле завяшчання, кожны адзінокі ці малазабяспечаны пенсіянер атрымліваў асобны пакой і 15 рублёў у месяц. У перабудаваным доме размясцілася каля 40 пенсіянераў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. дом выкарыстоўваўся па прызначэнні. Тут знаходзіўся першапачаткова 3-ці, затым 2-гі інвалідны дом. У 1925 г. домаўладанне муніцыпалізавана. У 1926 г. дом інвалідаў перавялі ў сядзібу Сялюты, што размяшчалася недалёка ад Віцебска. Будынак на вул. Ветранай быў перададзены пад інтэрнат студэнтаў ветэрынарнага інстытута. У гады акупацыі Віцебска нямецка-фашысцкімі захопнікамі будынак ацалеў.
1 лютага 1967 г. СМ БССР прыняў распараджэнне аб адкрыцці ў Віцебску мемарыяльнага музея М.Ф. Шмырова (партызанскі псеўданім "Бацька Мінай"). Для размяшчэння музея прыстасавалі будынак № 4 па вул. Чэхава. Праект рэканструкцыі і прыстасавання дома пад музей распрацавала архітэктар горада З.І. Озерава.