Шыфр
412Г000662
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1907 г.
Апісанне
Будынак для рэальнага вучылішча быў пабудаваны ў 1910-1913 г. з цэглы па праекце 1903 г.
Двухпавярховы будынак быў выканаы ў стылі неакласіцызму і адпавядаў навейшым патрабаванням сярэдняй навучальнай установы. У вучылішчы былі абсталяваны фізічны, хімічны, гістарычны кабінеты, бібліятэка, рысавальная, гімнастычная, актавая залы, сталовая. На вежы быў зроблены купал, які вярцеўся, на ім усталявана астранамічная труба.
З пачаткам Першай сусветнай вайны будынак быў заняты пад ваенны лазарэт. У 1920-я гг. тут размясцілася гімназія імя А. Міцкевіча.
На сённяшні дзень тут размешчаны "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”.