зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога рэальнага вучылішча

Будынак былога рэальнага вучылішча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000592

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1903 - 1907 гг.

Апісанне

Будынак рэальнага вучылішча быў пабудаваны ў 1906 г. У будынку, адным з першых у горадзе, было зроблена паравое ацяпленне. 

Двухпавярховы з паўпадвалам Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Вулічныя фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, першапачаткова былі абліцаваны чырвонай цэглай. Галоўны фасад мае сiметрычную кампазiцыю з трохпавярховай цэнтральнай часткай, якая вырашана шырокім рызалітам. Флангі фасада вылучаны вузейшымі бакавымі рызалітамі. 

Паводле справаздачы за 1916 г. на 1-м паверсе будынка знаходзіліся кватэра дырэктара, прыёмная, яго кабінет, архіў, бібліятэка, пакой для закона Божага рымска-каталіцкага веравызнання, падрыхтоўчыя класы, канцылярыя, фізічны кабінет, хімічная лабараторыя, вучнёўскі шынэльны гардэроб, гімнастычная зала, буфет, парадны вестыбюль і пакой швейцара. На другім паверсе былі наступныя памяшканні: актавая зала ў стылі мадэрн, класы малявання, кабінет інспектара, у вуглавой частцы будынка - царква ў імя Святой Вялікай пакутніцы Варвары. У падвале былі 4 кватэры для служачых, аўтаномная электрастанцыя (дзейнічала ад перагонкі вады), два пакоі для захавання дроў, дзве кладовыя і клазет.

З усталяваннем Савецкай улады у будынку вучылішча размясціліся курсы па падрыхтоўцы выкладчыкаў, затым педагагічны тэхнікум, з 1937 г. -- педінстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак гарэў. У 1950-я гг. адноўлены і прыстасаны пад школу. Пад час рэканструкцыі зроблены больш пакатымі дахі, страчаны атыкі і парапеты, вулічныя фасады патынкаваныя. У 1971 г. дабудаваны трохпавярховы блок, які злучыў будынак былога вучылішча з былым жылым домам пачатку ХХ ст.

Старонка