Шыфр
212Г000893
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Двухпавярховы будынак складаецца з цэнтральнага корпуса і 2 рознавялікіх бакавых крылаў. Галоўны фасад з 3 рызалітамі, сярод якіх дамінуе цэнтральны, завершаны бельведэрам з невялікім шлемападобным купалам. Уваход вылучаны навесам на 2 слупах з балконам у 2-м ярусе. Фасад мае насычанае пластычнае і арнаментальнае вырашэнне: руставаныя лапаткі па вуглах і ў прасценках, аркатура, пінаклі, філёнгі. Усе элементы архітэктурнага дэкору вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі. У рытмічнай пабудове галоўнага фасада выкарыстаны разнастайныя па форме аконныя праёмы. Цэнтральны вузел планіроўкі -- вестыбюль і лесвічная клетка, аб'ём якой выступае з боку ўнутранага дворыка эркерам з скругленымі вугламі. У вестыбюлі 4 слупы падтрымліваюць перакрыцце , абапал лесвіцы -- памяшканні гардэроба. Аўдыторыі размешчаны ўздоўж калідораў.