зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога сядзібнага дома

Шыфр

613Г000438

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пачатак ХХ стагоддзя

Стыль

неарэнесанс

Апісанне

Былы сядзібны дом у наш час размешчаны на поўдзень ад в. Лушчыкі, з паўднёва-заходняга боку ад дарогі на Засвір. Лушчыкі - вёска ў Свірскім пасялковым савеце Мядзельскага раёна. У мінулым адносілася да Свянцянскага павета Віленскай губерні. У 1940 г. увайшла ў склад Куцькаўскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай, а з 1944 г. Маладзечанскай абласцей. З 1954 г. ў Свірскім сельскім савеце (з 1958 г. гарсавет), з 1960 г. у Мінскай вобласці Мядзельскім раёне.Па пісьмовых крыніцах вёска Лушчыкі вядомая з сярэдзіны 19 ст., уваходзіла ў склад маёнтка Свір-Ляскоўскі, які належаў памешчыку Хржаноўскаму.