Шыфр
512Г000034
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Міронава, 33
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Помнік архітэктуры пачатку ХХ ст. мае рысы стыляў “мадэрн”, псеўдарускага і позняга класіцызму. Мураваны 2-х павярховы (з невысокім цокальным паверхам) Т-падобны асіметрычнай кампазіцыі ў плане будынак. Галоўны фасад расчлянёны 2 рызалітамі. Адзін з іх мае шатровае заяршэнне, аздоблены шчытом у выглядзе какошніка з ляпной разеткай у цэнтры, другі вырашаны ў выглядзе 2-х яруснай вежы (васьмярык на чацверыку), завершанай шатровым дахам. Вокны прамавугольныя і арачныя. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны рустыка цокаля, прафіляваныя архівольты какошнікаў, несапраўдныя машыкулі, дэкаратыўныя ўстаўкі ў выглядзе разетак у прамавугольных рамках, паўкалонкі з ляпнымі капітэлямі, паяскі, раслінны арнамент у аздабленні акон-трыфорумаў, разныя драўляныя дзверы. Планіроўка калідорная і галерэйная, з лесвіцамі ў тарцах.