зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога сінематографа "Сінема-Казіно"

Шыфр

113Г000533

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1914 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Мураваны аднапавярховы будынак першага ў горадзе кінематографа “Казіно” пабудаваны пінскім мешчанінам Лейбай Хаімавічам Баярскім на пляцу ўласнай зямлі, купленай у княгіні Францыскі Адольфаўны Друцкай-Любецкай у 1912 годзе. Адкрыццё адбылося 14 студзеня 1914 года. У 1920-я гады кінатэатр называўся “Ілюзіон”. 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе кінатэатр быў нацыяналізаваны. У час нямецкай акупацыі кінатэатр быў таксама дзеючым. 

Нязначна пашкоджаны ў час вызвалення ў 1944 г., пасля чаго быў адноўлены і працягваў працу да 1990-х гг. у складзе Брэсцкага абласнога ўпраўлення кінематаграфіі. 

У 2006 г. быў перададзены тэатру-студыі “Палескі драматычны тэатр г. Пінска”.