зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000526

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1875 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак былога спіртзавода знаходзіцца на беразе штучнага вадасховішча в. Таранкавічы. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Адносіцца да помнікаў прамысловай архітэктуры. 

Злучэнне рознакаляровых камянёў-валуноў і чырвонай цэглы надае будынку асаблівы каларыт. Тут размяшчалася кантора і дапаможныя памяшканні. Дах і перакрыцці не захаваліся. 

Згодна архіўнаму дакументу, завод дзейнічаў да 1915 г. У 1913-1914 гг. будынку патрабаваўся частковы рамонт; з абсталявання былі захаваны ў поўнай спраўнасці толькі трансмісія, ваданапорны бак і цыстэрна, астатнія прадметы патрабавалі значнага рамонту і ўстаноўкі новых частак, некаторых прадметаў абсталявання зусім не хапала. Падчас ваенных дзеянняў 1915 г. былі раскрадзены ўсе медныя часткі абсталявання.

У 1926 г. Калегія Наркамзема прыняла рашэнне аб ліквідацыі таронкавіцкага завода, і вытворчасць на ім больш не аднаўлялася. У наступныя гады будынак былога спіртзавода выкарыстоўваўся як складское памяшканне.

Старонка