Шыфр
313Г000041
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1907 г.
Апісанне
Распрацоўкай архітэктурнага праекта заняўся гарадскі інжынер Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі - выбітны архітэктар, які працаваў, у асноўным, у Гомелі і Клінцах. У 1907 годзе будынак быў пабудаваны каля чыгуначнага вакзала па вул. Тэхнічнай. Па сваім стылі ён нагадваў іншы будынак аўтара - жаночую гімназію ў Клінцах. Але ж гэта не былі аднолькавыя ў архітэктурным плане пабудовы. У архітэктурным афармленні выкарыстаны лапаткі, цягі, карнізы, кансолі. Тарцовыя фасады вырашаны больш стрымана. Завершаны карнізам з дэнтыкуламі, падзелены міжпаверхавай цягай. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны замкавым камнем. Унутраная планіроўка адпавядае вучэбнай установе. У цэнтры размешчаны калідор, па баках аўдыторныя памяшканні, на другім паверсе -- актавая зала. У будынку былых майстэрань тэхнічнага вучылішча пазней размяшчалася школа машыністаў лакаматываў. У цяперашні час тут знаходзіца Гомельскі вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў Беларускай чыгункі.