зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога ўпраўлення Лібава-Роменскай чыгункі

Шыфр

713Г000070

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Кірава, 11/26 (вул. Валадарскага)

Датаванне

1911 год

Апісанне

Раён г. Мінска, у якім знаходзіцца квартал з будынкам № 11 па вул. Кірава, пачаў інтэнсіўна развівацца і забудоўвацца ў другой палове 19 ст. Гэта было звязана не толькі з агульным ростам насельніцтва горада, але і з будаўніцтвам тут у 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі і Віленскага вакзала. Мураваны будынак вакзала быў пабудаваны ўздоўж чыгуначнага палатна ў 1890 г. на месцы драўляных павільёнаў (рэканструяваны ў 1949 г., існаваў да 1991 г.). Кварталы, прылеглыя да чыгуначнага вакзала, таксама пачалі забудоўвацца мураванымі дамамі ў канцы 19 - пачатку 20 ст. 3-х павярховы, мае цокальны паверх, у плане П-падобны з невялiкiм унутраным дворыкам. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з 3 часткак: вуглавой і двух франтальных. Фасады маюць складаную кампазіцыю, якая ствараецца рытмічным чаргаваннем розных па канфігурацыі аконных праёмаў і вертыкальных палос дэкаратыўных нішаў.