Шыфр
212Г000572
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
др. палова XIX ст., раней 1866 г.
Стыль
Класіцызм
Мураваны млын пабудаваны ў др. пал. ХІХ ст. на месцы былога драўлянага, які згарэў падчас пажару 1815 г. Дата пабудовы мураванага млына невядома, меркавана да 1866 г. Згодна крыніцам, у 1866 г. сярод найбольш значных мураваных пабудоў Паставаў быў названы ў тым ліку і вадзяны млын.
У канцы XIX ст. вадзяны млын быў перабудаваны пад турбінны. Быў прыбудаваны другі паверх, замест вадзяных колаў уладкаваны турбіны (зараз не захаваліся).
На падставе чарцяжоў пастаўскага млына можна вызначыць, што ўзняцце мяшкоў з зернем ажыццяўлялася ў рызалітнай частцы будынка. На 3-м паверсе стаялі машыны для ачышчэння, лушчэння і шатравання зерня. На 2-м паверсе малолі зерне, тут знаходзілася рэшата. На 1-м паверсе ажыццяўлялася прыёмка гатовай прадукцыі. Турбінны механізм знаходзіўся ў цокальным паверсе.
На падставе чарцяжоў і фотаздымкаў пач. XX ст. можна сказаць аб зменах у архітэктурным абліччы будынка. Менш за ўсё змяніліся бакавыя фасады - заходнi, усходні і паўночны (з боку ракі). Галоўнае, што страчана ў бакавых фасадах, гэта парталы ўваходаў. Найбольш пацярпеў галоўны фасад. Страчаны пояс, які аддзяляў першы паверх ад другога.
У 1994 г. пачалася актыўная рэстаўрацыя млына. У 1998 г. у адрэстаўраваным будынку адкрыўся Дом рамёстваў "Стары млын".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён