Шыфр
713Г000061
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1893 г.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Мінскі завод «Крышталь» размешчаны ў старажытным прадмесці Ляхаўка. У мінулым гэты раён падзяляўся на Вялікую Ляхаўку (трохвугольнік паміж сучаснымі вул. Свярдлова, Ульянаўскай і правым берагам р. Свіслач), Ніжнюю Ляхаўку (тэрыторыя на ўсход і паўднёвы ўсход ад сучаснай вул. Кастрычніцкай, далей за р. Свіслач, вул. Лодачную, а таксама на поўдзень ад чыгуначнага маста ўздоўж р. Свіслач па цячэнні) і Ляхаўскую Слабаду.
У канцы 19 - пачатку 20 ст. раён Ляхаўкі ператварыўся ў найбольш насычаную фабрычна-завадскую ўскраіну горада. Гэтаму спрыяла наяўнасць ракі і чыгункі. Большасць прамысловых прадпрыемстваў у рэканструяваным выглядзе захавалася да нашага часу.