зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога жаночага епархіальнага вучылішча

Будынак былога жаночага епархіальнага вучылішча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000016

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1889 г. - 1892 г.

Стыль

Эклектыка з элементамі неакласіцызма

Апісанне

Магілёўскае жаночае епархіальнае вучылішча было заснавана пры Буйніцкім манастыры ў 1833 г. першапачаткова як прытулак для дзяўчынак сірот духоўнага звання. Паступова на працягу 1840-50-х гг. прытулак з дабрачыннай установы ператварыўся ў асветніцкую. У 1846 г. на тэрыторыі манастыра для вучылішча быў пабудаваны асобны драўляны дом на 8 пакояў з бальніцай. Будынак быў выцягнуты ў плане з мезанінам. У 1872 г. з ростам вучылішча паўстала пытанне аб пераводзе яго ў горад Магілёў. Праект і каштарыс на будаўніцтва вучылішча быў разгледжаны ў Будаўнічым аддзяленні Магілёўскага губернскага праўлення толькі ў 1884 г. Узведзены будынак жаночага епархіальнага вучылішча ў 1889-92 гг. па праекту П. Камбурава і М. Маркава.

Мураваны 3-павярховы П-падобны будынак на высокім цокальным паверсе. Да цэнтральнай часткі далучаны больш кароткія бакавыя карпусы, якія ўтвараюць унутраны дворык. У цэнтры па восі галоўнага ўвахода спачатку размяшчалася царква, злучаная з будынкам крытым пераходам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, завершаным атыкам з 3-вугольным шчытом, 1-ы паверх аддзелены гарызантальнымі цягамі, аздоблены рустам, сцены завершаны карнізным поясам з сухарыкамі. Вокны 1-га і 2-га паверхаў прамавугольныя з плоскімі ліштвамі і замковымі камянямі, 3-га паверха - арачныя, упрыгожаныя сандрыкамі. Планіроўка калідорная, у цэнтральнай частцы былі класныя, у бакавых крылах (маюць самастойныя ўваходы) - жылыя і дапаможныя памяшканні. У будынку размешчаны ліцэй-інтэрнат.

Старонка