зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой духоўнай кансісторыі

Шыфр

712Г000172

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1860 г.

Апісанне

Будынак будаваўся ў складзе пабудоў архірэйскага падвор’я. Комплекс архірэйскага падвор’я ў другой палове 19 — пачатку 20 ст. займаў пляц на рагу вуліц Захар’еўскай (цяпер пр-т Незалежнасці), Скобелеўскай (цяпер вул. Чырвонаармейская) і Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса,) меў паштовы адрас вул. Скобелеўская, 1.  Будынак двухпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане, з рызалітам на тыльным фасадзе. Накрыты пакатым вальмавым дахам з люкарнамі. Сцены цокальнага паверха крыху таўсцейшыя за сцены верхніх паверхаў. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, часткова апрацаваныя рустам. Па гарызанталі падзелены цягамі паміж першым і другім паверхамі і пад вокнамі другого паверха, завершаны прафіляваным карнізам. Помнiк архiтэктуры з рысамi класiцызму. У Вялікую Айчынную вайну будынак былой духоўнай кансісторыі захаваўся. Пра яго стан сведчаць фота 1949 — 1952 гг.