Шыфр
712Г000239
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930 - 1934 гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак па вул. Свярдлова, 2 ўзведзены ў 1936 г. як фабрыка-кухня (спалучала функцыі прадпрыемства грамадскага харчавання і клуба). Гэта быў новы тып грамадскіх пабудоў, у якіх рэалізоўвалася ідэя калектывізму. Тэрыторыя, на якой размешчаны будынак фабрыкі-кухні, ўвайшла ў межы горада ў другой палове 19 ст. Фактычна яна пачала інтэнсіўна асвайвацца пасля будаўніцтва праз Мінск у 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай і ў 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі і вакзалаў. На працягу амаль усяго 19 ст. і першай трэці 20 ст. найбольш значным збудаваннем на гэтай ускраіне Мінска з'яўляўся турэмны замак, пабудаваны ў 1825 г. (вул. Валадарскага, 2). Значна пазней, у 1905 - 1908 гг. у гэтым раёне быў пабудаваны касцёл св. Сымона і св. Алены. У другой палове 19 ст. тут быў сфарміраваны вялікі квартал, які меў складаную канфігурацыю ў плане. Квартал быў абмежаваны тагачаснымі вуліцамі Серпухаўской (сучасная вул. Валадарскага), Праабражэнскай (сучасная вул. Інтэрнацыянальная), Нова-Раманаўскай (сучасная вул. Гарадскі Вал), Койданаўскай (сучасная вул. Рэвалюцыйная), Нова-Маскоўскай (сучасная вул. Мяснікова), Трубнай (сучасная вул. Берсана), Захар'еўскай (сучасныя вул. Савецкая і пр. Незалежнасці).