зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак былой гасцініцы ”Брыстоль”

Шыфр

213Г000970

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак уяўляе прыклад гістарычнай забудовы вул. Леніна, якая знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Полацка. Вул. Леніна ў ХІХ ст. называлася Папярэчнай, Баравой, Увазнясенскай, у савецкі час была перайменавана ў вул. Сака і Ванцэці. Жылы дом размешчаны на рагу вул. Леніна з Замковым праездам. У крыле, арыентаваным фасадам на пр-д Замкавы, раней знаходзіўся галоўны ўваход. Замкавы праезд у ХІХ ст. меў назву вуліца Спаская, затым называўся вул. Савецкай. Абедзве гэтыя вуліцы адносіліся да асноўных вуліцу цэнтральнай частцы горада. Выразная пластыка галоўнага фасада жылога дома № 4 з выкарыстаннем элементаў, характэрных для стылю мадэрн, больш уласціва для будынкаў пачатку ХХ ст. Таму, безумоўна, будынак адносіцца да гэтага перыяду. Дакладна вядома, што ён ужо існаваў у 1910 г. У гады Вялікай Айчынай ванны будынак былога гатэля “Брыстоль” ацалеў, захавалася каробка, якая зафіксавана на плане 1947 г. Пры аднаўленні жылога дома быў захаваны архітэктурны дэкор на галоўных фасадах, а таксама элементы дэкору на бакавых i дваровых фасадах. У пасляваенны
перыяд быў закрыты галоўны ўваход з боку пр-да Замкавага, на дваровых i тарцовых фасадах часткова перароблены аконныя праёмы. Да тарцовага фасада крыла па вул. Леніна прыбудаваны невялікі тамбур. У цэлым будынак захаваў сваё гістарычнае аблічча. 

Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады тонкатынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка насычаная, архітэктурна-дэкаратыўныя элементы выкананы з лякальнай цэглы. Паўднёвы і заходні галоўныя фасады маюць аднолькавае архітэктурна рашэнне. Фасадныя плоскасці падзелены двайнымі міжпверхавымі цягамі, завершаны зубчатым фрызамі і карнізамі з сухарыкамі. Вуглавыя часткі фасадаў вылучаны лапаткамі.