Шыфр
613Г000185
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1897 - 1929
Стыль
мадэрн
Апісанне
Іешыва - былая яўрэйская школа равінаў. Пабудавана ў 1929 г. з цэглы. Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Іешыва - гэта помнік архітэктуры з рысамі стылю “мадэрн”. Заснаваў яе ў 1897 г. у Слуцку Эйсер Гэльман Мольцерн. Згодна Рыжскаму мірнаму дагавору ад 18.03.1921 Слуцк адышоў да Савецкай Расіі і таму іешыва пераехала ў Клецк. Асноўным накірункам школы было вывучэнне Торы. Вывучалася таксама яўрэйская этыка, існаваў рух “Мараль”, вывучаліся розныя духоўныя прадметы. З пачаткам ІІ сусветнай вайны ў 1939 г. равін А. Котлер пераехаў з іешывай у Вільнюс, а пасля у ЗША. Пасля вайны ў былой яўрэйскай школе размяшчаўся раённы дом культуры. З 1974 па 2010 гг. будынак перыядычна выкарыстоўваўся пад розныя функцыі. З 2010 г. будынак не выкарыстоўваецца.