зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой Мінскай партыйнай школы

Будынак былой Мінскай партыйнай школы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000130

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1933 -1938 гг.

Стыль

постканструктывізм

Апісанне

Будынак быў пабудаваны ў 1933 - 1938 гг. па праекце арх. А. Воінава для партыйных курсаў. Уяўляў сабой пяціпавярховы аб'ём з невялікім вынасам бакавых крылаў. Строгі манументальны вобраз будынка быў створаны рытмам здвоеных трохчвэртных калон, якія падтрымлівалі атыкавы паверх. Рытму калон цэнтральнай часткі адпавядалі плоскія лапаткі і суцэльна зашклёныя на вышыню трох паверхаў аконныя праёмы на фасадах бакавых рызалітаў. Галоўны ўваход быў аформлены трыма здвоенымі калонамі і прамавугольным брылем. У даваенны перыяд у ім размяшчалася вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа і Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава.У Вялікую Айчынную вайну будынак быў пашкоджаны. ЦК КПБ прыняў пастанову аднавіць разбураны ў гады вайны будынак для размяшчэння партыйнай школы і школы прапагандыстаў. Параўноўваючы выгляд будынка на даваенных фатаздымках з сучасным, можна адзначыць, што галоўны фасад пад час аднаўлення быў фактычна захаваны, зменена толькі рашэнне галоўнага ўвахода і аконныя праёмы ў бакавых рызалітах. У 1947 г. будынак партыйнай школы быў адноўлены, у тым ліку і актавая зала са службовымі памяшканнямі. У 1977 - 1978 гг. да дваровага фасада прыбудаваны новы корпус, злучаны з асноўным пераходам-галерэяй (арх. Арх. А. Канстанціновіч). Да 1991 г. у будынку размяшчалася Мінская вышэйшая партыйная школа. Затым распараджэннем СМ БССР будынак быў перададзены Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. 

Старонка