Шыфр
312Г000039
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1898 г.
Стыль
Нэакласіцызм
Будынак уяўляе сабой мураваны аб’ём П-падобнага плана. Манументальнасць яму надаюць буйныя чляненні двухпавярховых рызалітаў, вышыня якіх аднолькавая з астатняй, трохпавярховай часткай будынка. На галоўным фасадзе першы паверх параднага ўвахода вылучаны дарычным порцікам пад трохвугольным франтонам, другі — стылізаваным порцікам з элементамі карынфскага ордэра, які завершаны паўцыркульным атыкам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён