зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой паліклінікі

Шыфр

712Г000145

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1928–1932 гады

Апісанне

Вуліца Мяснікова, на якой знаходзіцца будынак былой паліклінікі сфармавалася ў 19 ст. Першапачаткова вуліца называлася Новазахар'еўская, у 1880 г. перайменавана ў Маскоўскую, а ў 1893 г. -- Новамаскоўскую. У 1932 г. была названа ў гонар А.Ф. Мяснікова. Вуліца інтэнсіўна пачала забудоўвацца ў другой палове 19 ст. пераважна жылымі дамамі. Да нашага часу ацалела нязначная частка гістарычнай забудовы, якую складаюць жылыя двухпавярховыя дамы канца 19 -- пачатку 20 ст. Большасць будынкаў была разбурана ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, некаторыя знесены пад час пасляваеннага аднаўлення Мінска. Будынак № 26 быў пабудаваны для амбулаторыі паводле некаторых крыніц у 1928-1933 гг. Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў капітальна адрамантаваны. З дакументаў вынікае, што ў гэты перыяд у будынку па вул. Мяснікова, 24 знаходзіліся Цэнтральная паліклініка, дзіцячая паліклініка, станцыя хуткай дапамогі, зубапратэзная майстэрня. Найбольш верагодна, што у гэты час да тарцовай сцяны будынка з боку вул. Няміга была зроблена невялікая прыбудова. Трэба адзначыць, што за гісторыю свайго існавання будынак не прыцярпеў значных перабудоў. Уяўляе сабой Г-падобны ў плане двухпавярховы аб'ём. З боку вул. Мяснікова вуглавая частка скруглена. Гэта распаўсюджаны ў канструктывізме прыём спалучэння прамавугольных і скругленага аб'ёмаў, прымяненнем уваходных рызалітаў. Фасады пазбаўлены дэкору, сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без абрамленняў. Найбольш складаную канфігурацыю плана і кампаноўку памяшканняў мае паўночна-ўсходні аб'ём. Галоўны ўваход размешчаны з боку вул. Мяснікова, акцэнтаваны рызалітам. Будынак былой амбулаторыі -- адзін з першых на Беларусі спецыялізаваных лячэбных устаноў.