Шыфр
112Г000314
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1840-я гг.
Апісанне
Першакласная станцыя “Заполле” была пабудавана ва ўрочышчы Няхачава ў сяр. ХІХ ст. пасля адкрыцця руху па Маскоўска-Варшаўскай шашы. Па некаторых звестках, акрамя звычайнага для станцый пастаялага двара, тут былі пакоі для “царскай фаміліі” (такіх на тэрыторыі было некалькі). Напрыканцы ХІХ ст. пры станцыі ўзнік пасёлак, які пазней атрымаў назву Няхачава.
Апошнім гаспадаром будынка станцыі быў Івацэвіцкі райспажыўсаюз. Тут змяшчалася кропка грамадскага харчавання, але ў 1993 г. кааператыў спыніў выкарыстанне будынка. Каля 17 гадоў будынак не эксплутаваўся. У 2009 г. будынак набыў прадпрымальнік С.У. Харужы. Сёння ў будынку вядуцца аднаўленчыя работы.
Будынак былой паштовай станцыі з'яўляецца помнiкам архiтэктуры позняга класiцызму.