зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой паштовай станцыі

Будынак былой паштовай станцыі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000480

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

сяр. ХІХ ст.

Стыль

Псеўдаготыка

Апісанне

Будынак паштовай станцыі пабудаваны паводле тыпавога праекта ў сярэдзіне ХІХ ст. (у тэхпашпарце БТІ пазначаны год будаўніцтва - 1865 г.) у псеўдагатычным стылі. Галоўны будынак мураваны, прамавугольны ў плане, аднапавярховы, з дваравой і пазнейшай тарцовай прыбудовамі. Павернуты галоўным фасадам да дарогі, яго цэнтральная частка і вуглы вылучаны пілястрамі з гатычнымі арачнымі нішамі. 

Паштовая станцыя ўяўляла сабой комплекс пабудоў, аб’яднаных тэрыторыяй станцыйнага двара. Цэнтральнае месца ў кампазіцыі займаў будынак станцыі, дзе былі памяшканні для праезжых (гасцініца), кватэра дазорцы, пакой для запісу падарожных і іншыя дапаможныя памяшканні. Станцыя абслугоўвала паштовую дарогу Масква-Брэст-Варшава. 

У 1950-я гг. былі зроблены прыбудовы да дваровага фасада. У апошнія дзесяцігоддзі праводзіліся толькі бягучыя рамонты.

Старонка