зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой паштовай станцыі

Шыфр

512Г000564

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Чэрыкаўскі раён, аг. Сакалоўка, с/с Язёрскі

Датаванне

1850-я гады

Стыль

эклектыка

Апісанне

Станцыйны дом каля в. Сакалоўка на тракце Масква-Варшава пабудаваны па ўзорным праекце 1846 г. На станцыі налічвалася 9 коней. Падобныя станцыйныя дамы захаваліся ў Крычаве, Паграбёнцы (Сенненскі раён), Грышанах (Аршанскі раён), Слаўгарадзе (былы Прапойск), каля в. Крыстаполле (Рагачоўскі раён) Яны маюць псеўдагатычныя рысы. Будынак узведзены з цэглы, патынкаваны. Размешчаны паралельна дарозе. Кампазіцыйная трактоўка пабудовы простая і сіметрычная. Фасад, арыентаваны на шашу, вылучаны ў цэнтры рызалітам з нішай у выглядзе спічастай арачкі. У пасляваенны час станцыйны дом выкарыстоўваўся часткова як пошта і як жылы, цяпер працяглы час не выкарыстоўваецца. Гістарычны воблік галоўнага фасада часткова скажоны пазнейшымі пераробкамі. Флігель для ямшчыкоў і стайні не захаваліся.