зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000928

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Пач. ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак былой пажарнай часці пабудаваны ў пач. ХХ ст. у цагляным стылі. З'яўляецца прыкладам грамадзянскай архітэктуры. 

Будынак прастакутны ў плане, двухпавярховы, са шчыпцовым дахам. Выкананы з асабовай цэглы. Захаваўся арыгінальны дэкор над акном цэнтральнай часткі другога паверха і паўцыркульным акном франтона. Дваровы і бакавыя фасады маюць гладкія плоскасці сцен, куты аформлены лапаткамі. Завяршае будынак развіты цагляны карніз. Цокаль будынка мае зменную вышыню, атынкаваны.

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак пацярпеў нязначна. Быў рэканструяваны. Пры рэканструкцыі фасады значна пацярпелі, з'явіліся новыя аконныя праёмы.

У розныя часы будынак выкарыстоўваўся як тэатр, кінатэатр, банк. На сённяшні дзень тут размяшчаецца Сенненскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Старонка