зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой першай гарадской электрастанцыі

Будынак былой першай гарадской электрастанцыі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000091

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 13

Датаванне

1898 г.

Апісанне

Будынак былой першай гарадской электрастанцыi размесціўся на гарадской тэрыторыi, якая ў старажытнасці атрымала назву Нiжнi замак i больш лакальна - Задунаўскi пасад, галоўнай магiстраллю якога стала Задунаўская вулiца, фармiраванне якой пачалося ў XVI ст. На чарцяжы горада 1664 г. прыблiзна на гэтым месцы намаляваны дом Агiнскага. Дадзены ўчастак мае вялiкае гiсторыка-археалагiчнае значэнне. Будаўнiцтва электрычнай станцыi было звязана з пабудовай i пускам у г. Вiцебску трамвая. Узвядзенне будынка было скончана ў 1898 г. Электрастанцыя належала Бельгiйскаму акцыянернаму таварыству «Вiцебскi трамвай».  Акрамя асноўнага прызначэння - забяспечанне электраэнергiяй трамвая - выпрацаваны электрычны ток выкарыстоўваўся для асвятлення гарадскога тэатра, гарадской думы, вулiчнага асвятлення. Заможныя грамадзяне ўстанаўлiвалi электраасвятленне ў сваiх дамах. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi электрастанцыя была нацыяналiзавана i перададзена ў гарадскi камунальны аддзел. Цэнтральная электрастанцыя працавала да 1931 г., пасля чаго стала рэзервовай. А ў 1932 г., у сувязi з атрыманнем электрычнага току ад БелДРЭС, спынiла сваё iснаванне.

У плане будынак былой першай гарадской электрастанцыі ўяўляе сабой два прамавугольнікі неаднолькавых памераў, якія маюць адзін агульны бок. Будынак размешчаны з захаду на ўсход уздоўж пр. Фрунзе (раней вул. Задунаўская). Сцены выкладзены з чырвонай цэглы. 3 1988 г. па 2009 г. у будынку знаходзiўся Лiтаратурны музей, пасля капiтальнага рамонту, з 2016 г. размясцiўся Музей гiсторыi прыватнага калекцыяніравання.

Старонка