зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой пякарні

Шыфр

113Г000739

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Будынак па вуліцы Кірава, 29 уяўляе сабой аднапавярховае мураванае П-падобнае ў плане збудаванне, размешчанае падоўжным фасадам па фронце вуліцы. Быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Заходнюю частку будынка займалі жылыя памяшканні, а ўсходнюю - пякарня і крама для продажу вырабаў. 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. будынак быў муніцыпалізаваны. 

У час вызвалення горада ў 1944 годзе будынак быў моцна пашкоджаны. Пасля вайны ён быў адноўлены і перададзены на баланс горада. У будынку размясцілася пякарня кандытарскіх вырабаў № 5 Пінскага хлебакамбіната. У далейшым будынак перайшоў да вытворча-камерцыйнай фірмы “Кандытар". У 1995 г. будынак перайшоў ва ўласнасць вытворча-гандлёвай фірмы “Надзея”.