зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак плябаніі

Будынак плябаніі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000472

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХVII ст.

Стыль

Барока, класіцызм

Апісанне

Плябанія ў Нясвіжы размешчана на  вул. Міцкевіча, у квартале насупраць касцёла Божага Цела. Дакладная дата будаўніцтва плябанскага дома не вядома. У энцыклапедычных, навукова-папулярных выданнях  будынак датуецца мяжой ХVI –  XVII стст., у XVIII – XIX cтст. быў перабудаваны. Некаторыя даследчыкі лічаць, што плябанскі дом пабудаваны пасля 1773 г., калі касцёл стаў фарным. У акце абследавання 1945 г. будынак плябаніі названы друкарняй і датаваны 1572 годам. 

Паводле дакументаў, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка 10 жніўня 1584 года даў фундуш нясвіжскім езуітам “...заложыл, фундовал и надал колеиум отцов езуитов в месте своем Несвежском

Плябанія – прыклад грамадзянскага будынка ХVІI – ХVІII стст. стылю барока, пасля рэканструкцый набыў рысы класіцызму. Будынак захаваў сваё функцыянальнае прызначэнне. Фасады захаваліся з пэўнымі стратамі першапачатковага выгляду. Падлягаюць захаванню аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя і элементамі дэкору: аконныя абрамленні, паўкалоны порціка, карніз, “ламаны дах”, скляпенні ў памяшканнях на першым паверсе.

Цяпер будынак выкарыстоўваецца па прызначэнні як плябанія. Да нашага часу захаваўся ў перабудаваным стане. Аднак сляды больш ранняга архітэктурнага рашэння часткова праяўляюцца.

Старонка