Шыфр
412Г000510
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая палова ХVIII ст.
Стыль
Барока
Сярод гістарычнай забудовы горада на скрыжаванні вуліцы Савецкай і Першамайскай захаваўся будынак былой ратушы (будынак гарадскога самакіравання), пабудаванай у сяр. XVIII ст. Гэта каменны 2- павярховы будынак, які раней быў аформлены чатырохкалонным порцікам са скульптурнай застаўкай на франтоне. Яе архітэктурна-планіровачнай кампазіцыі ўласцівы сіметрычнасць, выразнасць, простыя і манументальныя формы. Дваровы фасад да цяперашняга часу захаваў дэкарацыю ў выглядзе пілястр, якія адносяцца да XVIII ст.
Па перыметры будынка праходзіць карніз. Унутраная планіроўка калідорна-анфіладная з вестыбюлем і міжпаверхавай лесвіцай у цэнтры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён