Шыфр
613Г000661
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1935 г.
У пісьмовых крыніцах в. Камарова згадваецца з сярэдзіны ХІХ ст. як фальварак Камароўшчына. Знаходзілася ў Свенцянскім павеце Віленскай губерні. З 1921 г. у Дунілавіцкім павеце, з 1925 г. у Пастаўскім павеце Віленскага ваяводства ў складзе Польшчы. У другой палове ХІХ - першай палове ХХ ст. вёска з'яўлялася цэнтрам сядзібы.
Будынак пачатковай школы пабудаваны ў 1935 г. у цэнтры вёскі. Не выключана, што ён узведзены па тыпавым праекце, бо падобныя будынкі яшчэ зрэдку можна сустрэць на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. Хутчэй за ўсё, у гады Вялікай Айчыннай вайны будынак школы захаваўся, таму што слядоў перабудоў не бачна. Брандмауэрам будынак падзелены на дзве няроўныя часткі: паўднёвая большая прадназначалася для вучобы, паўночная меншая, відаць, для настаўнікаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён