Шыфр
213Г000595
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1860 - 1870-я гг.
Гісторыя сядзібы ў Каралінове звязана з імем Альфрэда Ізідора Ромера (16.04.1832 - 24.01.1897) - мастака, скульптара, медальера, этнографа. Нарадзіўся А. Ромер у Вільні ў сям'і мастака Эдварда Яна Ромера. Скончыў дваранскі інстытут у Вільні (1850), адначасова вучыўся малюнку ў К.Ш. Русецкага, жывапісца і педагога. Падарожнічаў па Германіі, Францыі, Бельгіі і Італіі, Чэхіі, Швейцарыі, Францыі, дзе вучыўся жывапісу і гравёрскаму майстэрству. Пасля вяртання на радзіму, жыў у маёнтку жонкі ў Каралінове. Тут вельмі плённа працаваў як мастак, займаўся этнаграфічнымі даследаваннямі, вывучэннем народнага прыкладнога мастацтва. Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі, архітэктурныя помнікі, рэлігійныя сюжэты. Ствараў бронзавыя медалі, гравюры з партрэтнымі выявамі. Рэпрадукцыі гравюр і этнаграфічныя працы Ромера змяшчалі тагачасныя польскія часопісы. Карціна А. Ромера "Мадонна з дзіцем" знаходзіцца ў францысканскім касцёле ў Пінску, карціна "Хрыстос з сіратой" у касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях. Памёр Альфрэд Ромер у маёнтку Каралінова. Пахаваны ў сямейным склепе ў касцёле Святой Марыі ў Тракаі.
Пра сядзібны дом у Каралінове звесткі даволі сціслыя. Існуе меркаванне, што жылы дом быў пабудаваны ў першай палове ХІХ ст., найбольш верагодна, з лістоўніцы. Ромер яго крыху перабудаваў, дадаўшы мансардавы паверх з мезанінам і веранду з усходняга тарца. На першым паверсе налічвалася 14 пакояў, на верхнім - 3 пакоі. Пад усходняй часткай дома меўся падвал на пяць аддзяленняў. Драўляны жылы дом быў накрыты высокім гладкім гонтавым дахам. Пры адной з даўжэйшых сцен у правым крыле існаваў высокі ганак, побач з якім уздоўж фасада была адкрытая веранда. Сцены дома не былі патынкаваныя, а захоўвалі выгляд натуральнага дрэва.
Вакол сядзібы быў разбіты парк. Побач з сядзібай размяшчаўся гаспадарчы двор.
У пасляваенны час у сядзібным доме знаходзілася школа. Воблік дома быў у пэўнай ступені зменены: перароблены аконныя праёмы, страчаны порцік, адкрытая веранда, галоўны ўваход перанесены на паўночны фасад і інш. На доме вісіць мемарыяльная дошка, прысвечаная А. Ромеру.
На сённяшні дзень у сядзібе праводзяцца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён