зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой сінагогі

Шыфр

112Г000396

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. XIX ст.

Апісанне

Існуючая сінагога была пабудавана ў сярэдзіне ХІХ ст. (па некаторых звестках у 1840-я гг.) У спісе сінагог за 1853 г. у Кобрыне названа "незавершаная будаўніцтвам" сінагога і пры ёй 9 малітоўных школ. Паводле дакументаў, да 1913 г. сінагога дзейнічала (больш познія дакументы адсутнічаюць).

Сінагога была пабудавана каля старога Газ Бейт Мідраша (дома вучэння) у выглядзе базілікальнага бязвежавага храма сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Службы суправаджаліся спевамі мужчынскага хору. 

Па сведчанні М. Глосера, у 1915 г. пад час бамбардзіровак быў разбураны паўднёва-ўсходні вугал будынка. У Вялікую Айчынную вайну сінагога была разрабавана, меліся пашкоджанні і разбурэнні. У першыя пасляваенныя гады каробка была прыстасавана пад склад зерня. У 1954-55 гг. праведзена рэканструкцыя будынка з прыстасаваннем пад піўзавод (па тэхпашпарце -- у 1961 г.), затым тут размяшчаўся завод безалкагольных напіткаў (дзейнічаў да пач. 1990-х гг.). 

Пад час рэканструкцыі зменена планіроўка, страчаны інтэр'еры, зменена форма даху, страчаны часткова элементы дэкору.