зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой сінагогі

Шыфр

413Г000502

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХІХ ст., 1920 г.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Слонімская сінагога была пабудавана ў другой палове ХІХ ст. з цэглы і размешчана ў паўночнай частцы гістарычнага цэнтра горада. 

Уяўляла сабой адна-двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Да тыльнага фасада была зроблена пазнейшая прыбудова. Галоўны і частка бакавых фасадаў патынкаваныя. Архітэктурны акцэнт зроблены на галоўным вулічным фасадзе, які завяршаецца трохвугольным франтонам. У цэнтры франтона круглая люкарна. Галоўны ўваход у выглядзе вялікай цыркульнай аркі размешчаны ў лоджыі, аформлены парталам з замковым каменем. Абапал уваходнага праёма ў два ярусы размешчаны паўцыркульныя аконныя праёмы ў ліштвах. Атынкаваная частка бакавых фасадаў мае архітэктурнае рашэнне падобнае з галоўным фасадам: першы паверх члянёны прамавугольнымі, другі -- арачнымі вокнамі ў ліштвах. Не тынкаваная палова фасадаў прарэзана высокімі арачнымі вокнамі былой малітоўнай залы ў прафіляваных ліштвах з падаконнымі нішамі.

Пачатковая калідорная планіроўка не захавалася, зменена пры рэканструкцыі пад спартыўную залу медыцынскага каледжа.