Шыфр
113Г000645
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХIХ ст.
Стыль
Барока
Даследчыкі гісторыі архітэктуры адносяць будаўніцтва мураванай сінагогі ў Ружанах да канца XVIII ст. Частка будынка мела другі ярус для жаночага аддзялення. У гэтай частцы сінагогі сцены ніжняга паверха былі прарэзаны невялікімі спічастымі аконнымі праёмамі і праёмам увахода. Асноўная малітоўная зала і другі ярус сінагогі члянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Асноўным дэкаратыўным элементам з'яўляюцца арачныя абрамленні і партал дзвярнога праёма.
Сінагога дзейнічала да 1940 г., потым была зачынена савецкімі ўладамі. Пасля вайны ў будынку размяшчаліся склады, млын, кацельня і гараж. Зараз будынак сінагогі закінуты і паступова разбураецца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён