зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой сінагогі

Шыфр

112Г000662

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1792 г.

Стыль

Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму

Апісанне

Столінская сінагога - самы старажытны цагляны будынак з ліку тых, што захаваліся на Століншчыне, з’яўляецца помнікам архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. 

Мураваны будынак сінагогі быў пабудаваны ў канцы XVIII ст., у 1793-1795 гг. Уяўляў сабой мураваны аб'ём у плане блізкі да квадрата, вуглы з паўночна-заходняга боку злёгку скошаны. Кампактны двухсветлавы будынак раней быў накрыты вальмавым дахам з невялікім трохвугольным франтонам  над усходняй сцяной. У другой палове ХІХ - пачатку ХХ стст. сінагога неаднаразова рамантавалася. 

У час Вялікай Айчыннай вайны будынак захаваўся. У пасляваенныя гады выкарыстоўваўся пад зернясховішча. Экспедыцыя навукоўцаў па абследаванню помнікаў архітэктуры ў 1947 г. адзначала "багаты алейны жывапіс на сценах і столі, які не страціў сваёй свежасці". Акрамя таго з акта вынікае, што будынак меў бутавы падмурак, цэнтральная частка перакрыта скляпеннямі, па краях перакрыцце было драўлянае плоскае.

З 1960-х да пачатку 1980-х гг. будынак сінагогі выкарыстоўваўся ў якасці складоў нарыхтоўчай  канторы Столінскага райспажыўсаюза. У 1984 г. будынак быў прызнаны помнікам архітэктуры і ўключаны ў Звод помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. 

Столінская сінагога як культавая ўстанова спыніла сваё існаванне ў сувязі з фактычным спыненнем існавання абшчыны. Храм страціў сваё прызначэнне і пасля вайны рознымі арганізацыямі выкарыстоўваўся як склад. З цягам часу будынак прыйшоў у поўнае запусценне.

У 2015 г. была правядзена прасцейшая кансервацыя помніка.