Шыфр
313Г000768
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Светлагорскі раён, г.п. Парычы, вул. Камсамольская, 3
Датаванне
1901 г.
Цагляны будынак прамавугольны ў плане, аднапавярховы, з вальмавым дахам. Сцены атынкаваны і прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі ў ліштвах, завершаны прафіляванымі карнізамі. Тарцовая сцяна завершана фігурным атыкам. Пачатковая планіроўка і аздоба інтэр’ера не захаваліся. Прыклад грамадзянскай архітэктуры.
У 1967 годзе з боку двагавога фасада была зроблена прыбудова па ўсёй даўжыні будынка, магчыма тады і быў зруйнаваны арыгінальны ганак. У 1981 годзе зроблена яшчэ адна прыбудова з боку правага бакавога фасада па ўсёй шырыні будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён