Шыфр
413Г000659
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1871 г.
Тытунёвая фабрыка Шарашэўскага -- адно з буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў у дарэвалюцыйнай Беларусі. Кампаньёнамі купцамі Шарашэўскім і Русотам у 1862 і 1865 гадах былі куплены будынкі, якія знаходзіліся на гэтым участку. У будынках былі заснаваны тытунёвая і гільзавая майстэрні. Пабудовы былі старыя. У 1871 г. іх паэтапна разабралі і ў наступным 1872 г. пабудавалі новы аднапавярховы будынак тытунёвай фабрыкі. Да 1885 г. з боку вул. Маставой быў надбудаваны другі паверх, паміж 1885-87 гг. -- трэці паверх. Затым у 1898 г. быў надбудаваны другі паверх з боку Цагельнага завулка. У 1901 г. будынак адноўлены пасля пажару.
Будынак трохпавярховы з сутарэннямi складаны ў плане (блізкі да літары П) накрыты плоскiм дахам. У выніку пасляваеннай рэканструкцыі павялічаны аб'ём будынка за кошт суседняга дома, фасады перабудаваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён