Шыфр
512Г000023
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVІІ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Помнік архітэктуры эклектыкі. Мае рысы стыляў позняга класіцызму і псеўдарускага. Мураваны будынак складаецца са злучаных 2 прамавугольных у плане аб’ёмаў: трохпавярховага (галоўны фасад выходзіць на Савецкую плошчу) і двухпавярховага (бакавы падоўжаны фасад выходзіць на вуліцу Ленінскую). Галоўны тарцовы фасад карнізнымі паясамі (цягамі) падзелены на тры ярусы. Першы ярус больш масіўны, з чатырма рустованымі пілонамі, мае невялікія спараныя арачныя вокны абапал параднага ўвахода. Другі ярус вылучае група парадных памяшканняў, вырашаны ён больш багата: паміж падвойнымі пілонамі — высокія арачныя спараныя вокны-біфорыумы, аздобленыя архівольтамі, калонамі, сандрыкамі. Трэці ярус рытмічна расчлянёны невялікімі прамавугольнымі вокнамі, згрупаванымі па тры. Сцены завершаны высокім складаным па форме прафіляваным карнізам. Бакавы двухпавярховы аб’ём рытмічна расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі, падзелены карнізным поясам на дзве часткі. Планіроўка анфіладная (у трохпавярховай тарцовай частцы) і калідорная (у двухпавярховай частцы).