Шыфр
313Г000813
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Мураваны двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады вырашаны аднатыпна: раскрапаваны плоскімі лапаткамі, падзелены міжпаверхавай цягай, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў драўляных разных ліштвах, завершаны карнізам з сухарыкамі. Трохвугольныя франтоны на галоўным і тыльным фасадах апаясаны карнізам з сухарыкамі, дэкарыраваны 3 невялікімі слупкамі-вежачкамі па вуглах. У тымпане франтона два невялікія прамавугольныя аконныя праёма і круглая люкарна, аздобленыя ліштвамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён