зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000590

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1909 г.

Апісанне

Цагляны будынак земскай управы пабудаваны ў 1909 г. Кампазіцыйныя і дэкаратыўныя асаблівасці будынка характэрны для архітэктуры мадэрн. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынака асіметрычная, у ёй дамінуе вуглавы аб’ём. Галоўны фасад, арыентаваны на плошчу, таксама асіметрычны, падзелены на 4 розныя па памерах часткі, якія завершаны разнастайнымі атыкамі. Вокны ў кожнай частцы фасада маюць розныя памеры, форму і рытм. Колеравае вырашэнне фасада  заснавана на кантрасным спалучэнні чырвонай і шэрай тынкоўкі. 

Пасля рэвалюцыі, калі земствы былі скасаваны, у будынку размяшчаўся Палац працы. У гады Вялікай Айчыннай вайны, па сведчанні мясцовых краязнаўцаў, будынак у асноўным ацалеў. Згарэлі ўнутраныя драўляныя дэталі, аконныя рамы. Пасля аднаўлення ў будынку размясціўся райвыканкам. Пазней будынак быў перададзены пад Дом піянераў, цэнтр пазашкольнай работы і бібліятэку. 

Старонка