Шыфр
313Г000008
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1820 г.
Будынак складаецца з некалькіх двух- і трохпавярховых аб'ёмаў, якія злучаюцца адзін з другім, утвараючы складаную ў плане фігуру з унутраным дворыкам. Паводле пісьмовых крыніц, будынак быў пабудаваны ў першай чвэрці ХІХ ст. (да 1834 г.) гр. Румянцавым. Першы паверх быў мураваны, другі драўляны.
У 1837 г. будынак перайшоў у валоданне да ваеннага інжынернага ведамства. Затым у 1845 г. яго набыла эканомія кн. Паскевіча. У 1856 г. дом згарэў, аднак у хуткім часе быў адбудаваны з надбудовай другога мураванага паверха. Спачатку ў ім размяшчалася кантора кн. Паскевіча, затым паліцэйскае ўпраўленне.
У 1867 г. сюды пераехала гомельская мужчынская пяцікласная гімназія, заснаваная ў 1865 г. Будынак знаходзіўся ў цэнтры горада, на вул. Мільённай (суч. вул. Білецкага). У 1898 г. мужчынскай гімназія пераехала ў новы спецыяльна пабудаваны будынак. У будынку на вул. Мільённай размясцілася жаночая гімназія, якая праіснавала да 1918 г.
Пасля рэвалюцыі будынак таксама выкарыстоўваўся пад вучэбную установу. Да Вялікай Айчыннай вайны ў ім размяшчаўся Гомельскі лесатэхнічны тэхнікум, у цяперашні час - Гомельскі політэхнічны тэхнікум.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён