Шыфр
213Г000117
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак былой жаночай гімназіі знаходзіцца ў цэнтры горада. Быў пабудаваны ў 1903 г. з цэглы. У будынку месцілася жаночая гімназія, якая была адкрыта рашэннем міністра народнай асветы Расійскай імперыі ад 29 мая 1911 г. Яе адкрыццё было прымеркавана да 50-годдзя адмены прыгоннага права. Першым дырэктарам быў М.А. Сяркоў.
Пасля 1917 г. тут быў педагагічны тэхнікум, настаўніцкі інстытут, з 1955 г. - Аршанскае педагагічнае вучылішча, цяпер вучэбны копус - УА "Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж". У 1981 г. на будынку была устаноўлена мемарыяльная дошка І.І. Якубоўскаму І.І., двойчы Герою Савецкага Саюза, Маршалу Савецкага Саюза, які вучыўся тут у 1930-1932 гг.