зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі

Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000128

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1878-1879 гг

Стыль

неакласіцызм

Апісанне

Будаўніцта і функцыянаванне будынка № 29 на раннім этапе свайго існавання было звязана з жаночай гімназіяй. Мінская жаночая гімназія адкрыта ў 1865 г. Мела 7 класаў, а таксама 8-ы педагагічны. У падрыхтоўчы клас залічвалі вучаніц без уступных экзаменаў. Плата за навучанне была высокая, таму ў гімназіі маглі вучыцца дзеці багатых бацькоў. У гімназіі выкладалі рускую мову і літаратуру, замежныя мовы, чыстапісанне, матэматыку, фізіку і закон божы, а таксама маляванне, гімнастыку, спевы, танцы, рукадзелле. У гады Першай сусветнай вайны жаночая Марыінская гімназія была пераведзена ў Прапойск (сучасны г. Слаўгарад), а ў 1917 г. закрыта. У 1918 г. у будынку знаходзіўся Штаб Заходняга фронту. Пасля таго, як штаб пакінуў будынак, увесь верхні паверх і тры пакоі з прыхожай на ніжнім паверсе заняла польская жаночая гімназія імя Эміліі Плятэр (загадчыца гімназіі Паклеўская-Козел). Астатнія памяшканні на ніжнім паверсе займаў народны ўніверсітэт, два пакоі займаў генерал Галкін. У 1922 г. будынак быў муніцыпалізаваны. Тут размяшчаўся Белрабтэхнікум, палітэхнікум, камуністычны ўніверсітэт, які рыхтаваў кіруючых партыйных і савецкіх работнікаў. У 1932 1933 гг. будынак прыстасавалі пад карцінную галерэю. У 1934 г. над будынкам надбудавалі трэці паверх. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. Пасля вайны ён прыстасаваны пад АТС. Да крыла ў двары былі прыбудаваны новыя аб'ёмы. Галоўны фасад у цэлым захаваў свой гістарычны выгляд, праўда, замураваны аконныя праёмы цокальнага паверха. Да тарцовага фасада будынка з левага боку прыбудаваны жылы дом, у сувязі з чым таксама замураваны аконныя праёмы. На фасадзе змешчана мемарыяльная дошка ў гонар Яўнзем Ірмы Пятроўны, першай заслужанай артысткі Беларусі, якая вучылася ў гімназіі.

Старонка