зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак (частка архітэктурнага ансамбля былой Пакроўскай царквы)

Шыфр

213Г000065

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак знаходзіцца ў Левабярежным гістарычным раёне горада, які адносіцца да першай, або Узгорскай часткі г. Віцебска, па вуліцы Путна, 5. Пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў стылі эклектыкі з элементамі мадэрна, як жылы дом. Будынак цагляны, двухпавярховы (на высокім цокальным паверсе), Г-падобны ў плане. Цяпер выкарыстоўваецца як шматкватэрны жылы дом.

Некаторы час у будынку пражываў Яўген Піліпавіч Алонаў (1875 - 23 снежня 1929 г.) - ветэрынарны ўрач, грамадскі дзеяч, адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы ў Беларусі, Герой Працы (1924 г.) першы рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Будынак па сучаснай вул. Путна, 5 разам са Спаса-Праабражэнскай царквой зафіксаваныя на карцінах Марка Шагала «Над горадам», «Від з окна», «Акно. Віцебск» і інш.