зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак чыгуначнага вакзала

Будынак чыгуначнага вакзала

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000106

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1912 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак чыгуначнага вакзала пабудаваны ў 1912 г. (па іншых звестках у 1902 г. на месцы драўлянага) у стылі мадэрн з рысамі неараманскай архітэктуры. Уяўляў сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, з заходняга і ўсходняга бакоў меў па дзве чатырохгранныя вежы з зубчастым парапетам. 

У другой палове 1930-х гг. была перабудавана цэнтральная частка вакзала. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак вакзала часткова разбураны. 

На працягу 1944-47 гг. адноўлены па праекце архітэктара Н.І. Тумінскай. Была зменена планіроўка вакзала: зроблены пакоі для адпачынку, маці і дзіцяці, транзітная зала, і інш., арганізаваны выхады на паўднёвы і паўночны бакі перону. Архітэктурнае аблічча будынка набыло новыя рысы. У 1953 г. будынак вакзала быў дабудаваны: над заходняй і ўсходняй часткамі ўзведзены другія паверхі. Затым у 1973 г. над заходняй часткай вакзала было дабудавана зашклёнае памяшканне дыктарскай. У 1980 г. праведзена часткова перапланіроўка будынка. У 2002 - 2004 гг. праведзена рэканструкцыя, якая галоўным чынам тычылася ўнутранай перапланіроўкі, добраўпарадкавання тэрыторыі.

Старонка