Шыфр
513Г000588
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, пл. Прывакзальная
Датаванне
1902 г.
Стыль
Неакласіцызм
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невялiкiмi прыбудовамi па тарцах. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалiтам. У асноўным аб'ёме дамiнуе вялiкi васьмiгранны светлавы барабан, завершаны невысокай чатырохграннай вежай з шатровым пакрыццем. Фасады раскрапаваны руставанымі лапаткамі. Высокія арачныя аконныя праёмы цэнтральнага аб'ёма дэкарыраваны ліштвамі. Гарызантальна фасад члянёны цягамі, завершаны карнізам з мадульёнамі. Вуглавыя часткі асноўнага аб'ёма акцэнтаваны прамымі атыкамі, апрацаванымі нішамі. У цэнтры будынка вестыбюль васьміграннай формы. Зараз унутраная планіроўка часткова зменена.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён