Шыфр
313Г000064
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1946 г.
Стыль
Неакласіцыэм
Апісанне
Будынак чыгуначнага вакзала ў Гомелі пабудаваны ў 1878-1880 гг. Уяўляў сабой мураваную аднапавярховую падоўжную ў плане пабудову сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Ва ўсіх прапанаваных варыянтах будынак гомельскага вакзала вырашаўся падобна ў кампазіцыйным плане, асноўны акцэнт рабіўся на цэнтральную частку з галоўным уваходам. Адрозніваліся дэталі афармлення фасада. Адначасова прадугледжвалася рэканструкцыя прывакзальнай плошчы, якая заключалася ў яе расшырэнні за кошт зноса дамоў і прарэзкі трох вулічных магістралей. Знос будынкаў быў запраектаваны па лініі галоўнага фасада клуба імя Леніна.
Грамадская нарада пры Аблвыканкаме разгледзіла праект рэканструкцыі вакзала 31.1.1941 г. А нарада пры гомельскім абкоме КПБ пастанавіла выканаць работы ў бягучым 1941 годзе.
Хутчэй за ўсё, работы па рэканструкцыі вакзала не паспелі пачацца. У Вялікую Айчынную вайну вакзал быў разбураны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1944-1947 гг. архітэктар Міцін дапрацаваў даваенны праект аднаўлення будынка вакзала. Будынак аднаўляўся ў межах даваеннага вакзала, цэнтральная частка праектавалася трохпавярховай, бакавыя крылы двухпавярховыя. Першы паверх руставаны і члянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Вялікае цэнтральнае акно падзелена па гарызанталі. Бакавыя часткі цэнтральнага рызаліта вылучаны пілястрамі на ўсю вышыню двух паверхаў. Трэці паверх аздоблены 6 невялікімі пілястрамі. Два невялікія рызаліты, фланкіраваныя пілястрамі афармляюць уваходы ў касы з левага і правага бакоў.
У 1953 г. архітэктар Іваноў выканаў праект афармлення інтэр'ераў залы чакання, касавай, рэстарана.