зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак чыгуначнага вакзала з вадацяжнай вежай

Шыфр

413Г000493

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1922 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак мае высокі мансардавы дах складанага пластычнага малюнка. Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца трохступеньчатым павелічэннем аб'ёмаў, якое нарастае к цэнтру: ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтральны корпус да мансардавага паверха. Спалучэнне вальмавых дахаў аб'ёмаў будынка надае яго завяршальнай частцы складаны ярусны сілуэт. Дамінуючы элемент кампазіцыі - цэнтральны рызаліт з двух'ярусным шчытом, устаноўленым на нізкі парапет. Плаўныя крывалінейныя абрысы шчыта, завяршэнне яго вуглоў акратэрыямі ў выглядзе шароў вылучаюць гэты элемент на фоне геаметрычна правільных чляненняў фасадаў. Пластычнасць экстэр'еру вакзала надаюць рустоўка, рытм прамавугольных і арачных аконных праёмаў, барочныя рэмінісцэнцыі ў форме "разарванага" франтона, фігурант шчыт са стылізаванымі валютамі.